Архив новостей - УО Центрального района

Архив новостей

Падрыхтоўка да Дня Перамогі ў 21-й сярэдняй школе

06.05.2020

У сярэдняй школе № 21 імя М.Ф. Гастэлы напярэдадні свята Вялікай Перамогі асаблівая ўвага надаецца ваенна-патрыятычнаму і ідэалагічнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Ужо стала добрай традыцыяй штогод пераймаць эстафету памяці “И пусть не думают, что мёртвые не слышат, когда о них живые говорят” (на сайце школы размешчана віртуальная версія), у якой і вучні, і настаўнікі з гонарам апавядаюць пра подзвіг блізкіх людзей у ваенныя гады. Сёлета ва ўстанове адукацыі праходзіць конкурс-выстава плакатаў “Есть в красках Победы оттенки войны” пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара К.І. Собаль і пры падтрымцы класных кіраўнікоў, вучняў, іх законных прадстаўнікоў, а выстава мастацкай літаратуры пра вайну дапаўняецца новымі годнымі творамі, дзякуючы бібліятэкару Я.У. Ярмоленка.

Напярэдадні 9 мая вучні 9-х-10-х класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім творчым конкурсе “Мы ў адказе за Перамогу” і атрымалі пакуль сертыфікаты, бо вынікі конкурса будуць падведзены пазней. Прыемна, што святкаванне Перамогі для 21-й школы упрыгожана 3-м месцам на гарадскім і выхадам у рэспубліканскі этап конкурса музеяў баявой славы. Музей М.Ф. Гастэлы, рэканструяваны ў 2017 годзе, стаў візітнай карткай школы, якая носіць імя славутага лётчыка, Героя Савецкага Саюза Мікалая Францавіча. Актыўная дзейнасць кіраўніка музея Т.А. Сцяпанавай дазволіла зрабіць музей не толькі месцам памяці, але і актыўнасці вучняў, разнастаіць выхаваўчыя мерапрыемствы, запрашаць гасцей, удзельнічаць у канферэнцыях, прысвечаных ВАВ, дзе ў 21-й школы ёсць вынікі і на Міжнародным узроўні (2018 г.). Дарэчы, вучань 11-га класа Мікалай Солтан доўгі час прафесійна ўдзельнічаў у рэканструкцыі баёў. Пра гэта ён разам з таварышамі, удзельнікамі клуба юных журналістаў “Красадзён” (кіраўнік Г.М. Стральчук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце) пісаў на старонках “Пераходнага ўзросту”, дзе ўжо апублікаваны матэрыялы Арсенія Касцючэнкі, Кацярыны Буглак, Марыі Бабровіч, Платона Саевіча, Ксеніі Грузд, Антона Губанькова пра след вайны ў іх сем’ях, пра памяць і бясконцы гонар замужных змагароў і пераможцаў. Выдатныя публікацыі настаўнікаў-філолагаў С.У. Сапега і Т.В. Сцяпанавай, што таксама далучыліся да клубнікаў, рассказваюць не проста пра членаў сям’і, а пра самаахвярных герояў, паважаных людзей, годных грамадзян сваёй краіны, размешчаны на рэспубліканскім сайце РГА “Белая Русь”. Няхай жыве памяць пра людзей, якія цаною жыццяў і скалечаных лёсаў, здабылі Перамогу!