Архив новостей - УО Центрального района

Архив новостей

Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Педагагічныя тэхналогіі як сродак павышэння якасці адукацыі”

31.01.2017

  31 студзеня 2017 года на базе гімназіі № 36 г.Мінска адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Педагагічныя тэхналогіі як сродак павышэння якасці адукацыі”. Мерапрыемства прайшло ў форме семінара-практыкума, на якім былі разгледжаны сутнасць і асноўныя прынцыпы тэхналогій развіцця крытычнага мыслення, актыўнага навучання і поўнага засваення.

 

   З паведамленнямі, праілюстраванымі вопытам работы, выступілі кіраўнік РМА Плаўская Н.В., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Гурыновіч Н.А. (гімназія № 50 г.Мінска) і Умпяровіч Т.В. (сярэдняя школа № 180 г.Мінска). Практычная частка семінара была арганізавана ў форме групавой работы, падчас якой педагогі займаліся распрацоўкай урокаў з элементамі названых тэхналогій.